У Кіеве адзін з гарадскіх сквераў быў названы ў гонар публіцыста, паэта і нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Цяпер прадстаўнікі беларускай грамадскасці маюць намер добраўпарадкаваць сквер ды паставіць помнік.
Адзін з ініцыятараў акцыі па навядзенні парадку ў скверы Валер Сляпухін паведамляе, што цяпер ад беларусаў замежжа залежыць, як будзе выглядаць месца памяці. Ён абгрунтоўвае суму, якая патрэбная для рэалізацыі праекту. Згодна разлікам, выдаткі на ўсю акцыю пацягнуць да 27600 еўра. Усе арганізацыйныя пытанні і адказнасць за якасць працаў бярэ на сябе зарэгістраваная ва Украіне арганізацыя “Беларускі грамадзянскі цэнтр”, піша Homeldays.org.
Валер Сляпухін прыводзіць цэны на паслугі:
- Распрацаваны макет памятнага знака – прыкладна 1500 еўра.
- Дазвол на ўстаноўку ад гарадскіх уладаў – на словах ёсць, але няма заявы ды макета памятнага знака.
- Выраблены памятны знак – прыкладна 5300 еўра.
- Распрацаваны пашпарт аб’екта – 4300 еўра.
- Устаноўка пашпарта і памятнага знака, добраўпарадкаванне дэкаратыўнымі кустамі або дрэвамі, дарожкі, камера, асвятленне – прыкладна 10000 еўра. Мясцовая арганізацыя Київзеленбуд выказала падтрымку і гатоўнасць дапамагчы з добраўпарадкаваннем (пры станоўчым рашэнні гарадской адміністрацыі).
- Адкрыццё помніка і свята сквера – прыблізна 3500 еўра.
- Транспартныя, адміністрацыйныя і іншыя выдаткі – 3000 еўра.
“Мы можам прасіць гарадскую адміністрацыю Кіева дапамагчы з паляпшэннем сквера, але ва Украіне ідзе вайна, і кожная грыўня ідзе на фронт. Калі гэта трэба беларусам – мы самі павінны знайсці рэсурсы для нашай ідэі, для нашай гісторыі, для нашага героя! Мы можам сказаць гучна – нашы героі нам патрэбныя! Мы іх шануем і пра іх памятаем! На першым этапе нам неабходна сабраць 1500 еўра на конкурс для ўзгаднення макета памятнага знака”, – гаворыць Валеры Сляпухін.
Рэквізіты
Дапамагчы вы можаце:
праз PayPal @slepv belpolukr@gmail.com
На рахунак
PL97 1240 1040 1111 0011 0986 0344 BIC: PKOPPLPW
SlepuhinValeriy
З паметкай “на сквер”
Праз BLIK 724468595