Новая аўдыякніга паводле аповесці Васіля Быкава

Каманда ініцыятывы Audiobooks.by агучыла ўжо шостую кнігу Васіля Быкава. Гэтым разам выйшла аповесць “Воўчая зграя”, якую пісьменніка напісаў у 1974 годзе.

Адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупаванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы. Гісторыя пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра выратаванне маленькага чалавека. Галоўны герой аповесці падчас ваенных дзеянняў вырываецца з акружэння і застаецца сам-насам з немаўляткам-сіратой на руках. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзеючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі.

Сюжэт аповесці базуецца на ўспамінах былога партызана, які праз трыццаць гадоў пасля сканчэння вайны шукае таго, каму некалі выратаваў жыццё. Шукае, каб расказаць гісторыю ягонай сям’і, бацькоў, гісторыю першых дзён ягонага жыцця. Шукае, але ці знаходзіць?

Дзе паслухаць бясплатна: Kobo, Castbox, Apple Podcasts, Spotify Podcasts (не працуе ў Беларусі), Google Play Books (не працуе ў Беларусі), Apple Books (толькі ў ЗША), Spotify Audiobooks (толькі ў ЗША).