Кнігу “Беларускія нячысцікі. Лясныя” Артура Басака і Аліны Длатоўскай, якая ў жніўні выйшла ў Беларусі, цяпер надрукавалі ў Польшчы на ангельскай мове пад назвай “Belarusian bogeyfolk. Forest”.
Кніга ўяўляе сабой дзённік дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як прыдбаць новыя боты сярод лесу. Акрамя таго, у гэтым дзённіку можна знайсці парады, як здабыць кавалачак кароны Вужынага Караля ды папараць-кветку, якая дае доступ да таямніц сусвету. На падрабязных ілюстрацыях можна разгледзець спакусніцу Зазоўку, небяспечнага Лядашціка, таямнічага Туросіка і нават такіх рэдкіх істотаў, як Аднарог, Лагішынскі воўк ды Паднор.
Артур Басак — мастак-самавук, ілюстратар, праграміст і UI-інжынер, які натхняецца беларускiм фальклорам ды народнай дэманалогіяй i стварае вобразы вядомых нячысцікаў з паданняў, міфаў, беларускіх легенд і казак. Працуе ў лічбавым фармаце.
Кнігу можна набыць у краме ў самым цэнтры Варшавы у беларускай кнігарні ”Чабор”: Oleandrów 6/2 (папярэдне тэлефануйце +48 577 555 380 або пішыце ў тэлеграм @veryvala) або ў інтэрнэт-кнігарні czabor.sumupstore.com
Таксама кніга будзе ў продажы на найбліжэйшых мерапрыемствах фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”.