Падполле, паэзія здзіўлення і верлібры — падкаст пра Танка

Дзясяты выпуск падкасту “Спіс на лета” ад парталу Wir.by, які робяць выкладчыца літаратура і перакладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прыcвечаны творчасці Максіма Танка.

“Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць”.

Максім Танк падлеткам бярэ ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у Заходняй Беларусі, некалькі разоў пераходзіць мяжу ў трыццатыя, трапляе на “Лукішкі”, піша вершы, знаёміцца з будучымі нобелеўскімі лаўрэатамі, сустракае сваю Любоў, якая стане ягонай жонкай, падрабляе почыркі і чытае Маякоўскага па-польску. Пазней ён жа ператворыцца на чыноўніка пры надзвычай высокай пасадзе з трывожным чамаданчыкам у вітальні, які кпіць з графаманаў і смяецца з сябе самога, падарожнічае ад Японіі да Канады, піша смелыя верлібры, пяшчотныя эратычныя вершы, ратуе першую кнігу Алеся Разанава, вітае Незалежнасць Беларусі.

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify

Раней выходзілі выпускі:
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: Людзі на балоце і зямля
9. Васіль Быкаў: “Свае” супраць “сваіх”