Пра тое, што зорная тэатральная каманда пачала стварэнне прытчы-казкі паводле твору Уладзіміра Арлова “Ордэн белай мышы”, Bellit.org пісаў раней. Цяпер акторы і рэжысёр запусцілі збор грошай ўласна на рэалізацыю пастаноўкі на новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org.
“Гэты спектакль — размова пра час і пра сябе. Як мы жывем сёння і што нас чакае ў будучыні. Мы паразважаем на тэму мастака і ўлады ў сучасным грамадстве. Жанр прытчы-казкі абраны не выпадкова. Бо, калі размаўляеш на сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для гумару, іроніі і самаіроніі, жартаў і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасцi”, — гаворыцца ў апісанні праекту.
Цягам паўгоду спектакль плануюць паказаць больш за 10 разоў у Варшаве і іншых польскіх гарадах. А таксама выехаць на гастролі ў Еўропу.
Каманда праекту:
Ігар Сігоў — актор тэатра і кіно, тэатральны праект “Вольныя Купалаўцы”.
Святлана Зелянкоўская — акторка тэатра і кіно, тэатральны праект “Вольныя Купалаўцы”.
Андрэй Бардухаеў-Арол — актор, Цім тэатр.
Дзіяна Балыка — драматургіня, паэтка, псіхалагіня. Дэбют на тэатральнай сцэне.
Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Менску і Беларускага тэатра у Кіеве.
Раман Арлоў — артыст, кампазітар.
Павел Семчанка— мастак, заснавальнік “Інжынернага Тэатра АХЕ”, уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі.
Аляксандр Образаў — прадусар праекту.
Каманда заклікае далучаццц да сацыяльных сетак праекту: Instagram, Facebook.