Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў выступіла арганізатарам працы адмысловага беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Любліне (Lubelskie Targi Książki), які пройдзе з 25-га па 27-га верасня.
Гэта выдатная нагода пагартаць і выбраць кнігі, абмяняцца думкамі, пазнаёміцца з выдавецтвамі і сустрэцца з аўтарамі.
Выдаўцы абяцаюць сярод іншага гарачыя навінкі і самыя цікавыя творы па прыемных коштах.
Таксама цягам трох дзён чытачы змогуць сустрэцца Уладзімірам Арловым, Аляксандрам Лукашуком, Сяргеем Кавалёвым, Анэтай Прымака-Онішк, Наталляй Русецкай, Дар’яй Рак, Аляксеем Дзікавіцкім, Змітром Дзядзенкам і Антонам Бяляевым пры ўдзеле выдавецтваў Gutenberg Publisher, Kamunikat і Rozum.Media. Апроч таго можна будзе набыць кнігі некаторых іншых выдавецтваў (“Полацкія лабірынты”, Skaryna Press, ініцыятывы “Кніжны вырай”).



Дзе: Targi Lublin, Hala C, ul. Dworcowa, 11
Стэнд Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў (№43)
Агульны час працы стэнду:
Пт, 25.09 — з 10:00 да 19:00 (у гэты дзень уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца)
Сб, 26.09 — з 10:00 да 19:00
Ндз, 27.09 — з 10:00 да 16:00
У суботу і нядзелю — квіткі ад 10 злотых, можна купіць таксама праз дастасаванне на мабільны тэлефон.






