Tag: драматургія

Адкрыты перадзаказ на кнігу тэкстаў Стрэльнікава і ўспамінаў пра яго

Гэтай восенню ў выдавецтве INEXKULT выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Кніга ўяўляе сабой мазаіку з тэкстаў і думак самога Аляксея Стрэльнікава, успамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак. Аляксей Стрэльнікаў быў даследчыкам, артыстам, выкладчыкам, радыёвядоўцам, культурным мэнэджарам і, што найважней, — сябрам для многіх, расказваюць у выдавецтве. […]

Дзмітры Плакс стаў лаўрэатам шведскай прэміі як драматург і рэжысёр

Паэт, празаік, перакладчык, мастак і кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Дзмітры Плакс (Dmitri Plax) атрымаў прэстыжную шведскую прэмію Bennypriset. “На працягу трох дзесяцігоддзяў у якасці драматурга, аўтара і рэжысёра ён (Дзмітры Плакс) пашырае гарызонты шведскага тэатральнага мастацтва — спачатку ў Radioteatern, а цяпер як прызнаны мастацкі кіраўнік Dramaten.Doc. Ён заўсёды […]

Спектакль “Радзіва Прудок” едзе ў тур па Польшчы

Спектакль “Радзіва Прудок” паводле кнігі Андруся Горвата, які ішоў на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Менску, цяпер пакажуць у некалькіх гарадах Польшчы. “Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апынуцца дома. Там, дзе ўлетку пахне скошанай травой і дымам ад вогнішча. […]

“Беларусьфільм” экранізуе раман Андрэя Федарэнкі

Рэжысёр Кірыл Халецкі, стваральнік стужкі “Класная”, апублікаваў відэазапрашэнне паўдзельнічаць у кастынгу на ўдзел у здымках ягонага новага фільма. Вядома, што сцэнар створаны на аснове аднаго з твораў Андрэя Федарэнкі, а з апісання вынікае, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра аповесць “Шчарбаты талер”. “Стужка шматжанравая: ёсць элементы прыгодніцкага кіно, дэтэктыва […]

У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі

Беларускі Інстытут Тэатра арганізаваў конкурс для драматургаў, вынікам якога стануць перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў. Таксама ў межах праграмы фэсту “Dramatyzacja” пройдуць дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў ды ўручэнне галоўнай узнагароды. Конкурс і фестываль прысвечаны новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё “паміж”. Калі: 10—11 […]

Беларускія кнігі ў Любліне падчас тэатральнага фэсту

З 8 па 12 снежня ў Любліне пройдзе чарговы фестываль “Bliski Wschód” (Блізкі ўсход), які гэтым разам амаль цалкам будзе прысвечаны беларускай незалежнай тэатральнай супольнасці і перадусім згуртаванню “Вольныя Купалаўцы”. Таксама ў межах фэсту 13 снежня (субота) пройдзе кніжны кірмаш ад фонда “Камунікат”. Кнігі беларускіх аўтараў па-беларуску і ў перакладах […]

П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах

У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае. Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024 годзе. Анатацыя: Паэтка блукае па вуліцах Лондана. […]

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі

BY Teatr і Таварыства артыстаў “Блізкі Усход” (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі “Простыя Словы”, якая адбудзецца 9—16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча). Лабараторыя драматургіі Польшча-Беларусь/Украіна — Proste Słowa / Prostyja Slovy / Прості Слова прызначана для распрацоўкі тэатральных праектаў, што асэнсоўваюць досведы і выклікі […]

У Вільні пакажуць спектакль паводле твору Арлова

22 траўня тэатральная трупа беларускіх актораў з Варшавы выступіць у Вільні з прэм’ерай спектакля “Ордэн Белай Мышы” паводле аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова. Казка-прытча “Ордэн Белай Мышы” — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля — […]

У тэатры лялек пакажуць спектакль паводле Быкава

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек анансаваў новы спектакль з назвай “Хутар” рэжысёра Яўгена Карняга, які ёсць пераасэнсаваннем аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Першыя паказы чакаюцца ў дваццатых чыслах чэрвеня. “Нарэшце дзелімся з вамі доўгачаканай навіной! — паведамляюць у сацсетках тэатра. — У нашай афішы з’явіцца новы спектакль “ХУТАР”, які стане вобразным […]