Папаўненне ў калекцыі аўдыёкніг “Кнігі без літар”, якая збіраецца сайтам Kamunikat.org: днямі выйшла новая аўдыёкніга — раман “Сутарэнні Ромула” Людмілы Рублеўскай. Сюжэт трымае слухача ў напружанні да канца. На паперы раман выходзіў у серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2012 годзе. Кніга была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Францішка Багушэвіча. […]
Tag: аўдыёкнігі
З’явілася аўдыёверсія перакладу «Дарогі» Кормака Макарці
Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе, з’явіўся ў выглядзе новай аўдыёкнігі audiobooks.by у агучцы Віталя Краўчанкі. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці. Пераклад на беларускую мову здзейсніў Сярж Мядзведзеў, […]
“Цынкавыя хлопчыкі” Алексіевіч з’явіліся ў аўдыяфармаце
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat працягвае рабіць аўдыяверсіі кніг Святланы Алексіевіч, якія ўвайшлі ў беларускамоўны збор твораў пісьменніцы — “Галасы Утопіі”. Агучаная трэцяя кніга серыі. Актуальны пераклад «Цынкавых хлопчыкаў» на беларускую мову зрабіў Андрэй Хадановіч, а за галасы, якія гучаць у аўдыякнізе, адказвалі акторы і акторкі — Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Алег Гарбуз. «Пісьменніца паводле свайго творчага […]
Аўдыёкніга “План Бабарозы”: каларытны раман чытае Зміцер Бартосік
Папаўненне ў “Кнігах без літар”, супольным праекце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. На гэты раз у майстэрскім чытанні Змітра Бартосіка з музыкай Аляксандра Ясінскага выйшаў раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”. Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і […]