6 снежня на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Васіль Быкаў. Літаратурная спадчына ў новай перспектыве”. Канферэнцыя прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка. У праграме канферэнцыі — 16 дакладаў. Выступяць даследчыкі з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Чарнагорыі і нават Канады. Многія імёны добра вядомыя тым, хто цікавіцца беларускімі пытаннямі, піша “Будзьма”. Адкрые форум культуролаг Юлія Чарняўская, […]