У серыі “Кнігі без літар” беластоцкага выдавецтва Kamunikat выйшла аўдыякніга “Сіні карабель у блакітным моры плыве, або Шукальнікі вечнасці” Сяргея Дубаўца. Тэкст чытае Зміцер Бартосік, а музычнае аздабленне належыць Аляксандру Ясінскаму.
“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, бо ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам”, — расказваў Сяргей Дубавец у 2014 годзе, калі кніга толькі падачыла свет.
Слухаць можна Spotify, Apple Podcasts, Youtube і іншых лічбавых пляцоўках.
фота twitter.com