1 верасня ў Беластоку пасля летняй паўзы аднаўляе дзейнасць Гістарычная школа Уладзіміра Арлова „Адкуль наш род”.
Заняткі будуць праходзіць штопятніцы ў прасторы вольных беларусаў “Новая зямля” (Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 18-й гадзіне. У канцы кожных заняткаў будзе праводзіцца гістарычная віктарына з прызамі. Тэма першай у новым сезоне гістарычнай вандроўкі: “Знайшлі ў Беларусі другую радзіму”. Гаворка пра нацыянальныя меншасці татараў, габрэяў, шкотаў, рома і рускіх старавераў.
Дзяцей, падлеткаў і дарослых запрашаюць ужо сёння, першага верасня, для дарослых заняткі платныя – 20 злотых.