У панядзелак 19 лютага ў бібліятэцы беларускай кнігі “Чытальня” ў Вільні адбудзецца сустрэча чытацкага клубу: наведнікам прапануюць абмеркаваць вершы Насты Кудасавай са зборнікаў “Я працягваю” і “Побач” і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага. Госцяй сустрэчы будзе сама аўтарка.
Арганізатары прапануюць шукаць зборнікі ў анлайн-каталогу cytalnia.com і бібліятэцы на Vilniaus g. 20.
На ўтульнай сустрэчы з гарбатай чакаюцца прыхільнікі паэзіі Насты Кудасавай і ўсе аматары паэтычнага слова.
Панядзелак 19 лютага
19:30
Vilniaus g. 20, Вільня