“Соня, стой!” — перадзамова навінкі пра дзяўчыну-падлетка

Gutenberg Publisher анансуе выхад кнігі “Соня, стой!” беларускай аўтаркі Сашы Гук. Навінку пра дзяўчыну-падлетка, жыццё якой гэта вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей, ужо можна замовіць на сайце выдавецтва.

Прэзентацыя кнігі мае адбыцца 25 траўня на кніжным кірмашы ў Варшаве.

Анатацыя:

Соні пятнаццаць. Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы. З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана.

Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.

І яшчэ ёсць Паша…

Выдаўцы папярэджваюць, што перш чым везці гэтую кнігу ў Беларусь, варта пераканацца, што гэта бяспечна.