Раман амерыканскага аўтара бэстсэлераў па-беларуску гэтай восенню — перадзаказ

Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана “Галівуд, фінал” Джона Грына. Аўтар бэстсэлераў для дзяцей і падлеткаў вяртаецца з першым раманам для дарослых. Перадзаказ на беларускую версію рамана ў перакладзе Марыны Дзергачовай распачаўся амаль адразу пасля сусветнай прэм’еры.

У цэнтры твора — гісторыя кахання дваіх актораў, Кая і Джуніпер. Пачуцці нараджаюцца на здымачнай пляцоўцы і праходзяць выпрабаванне публічнасцю, калі фільм з іх удзелам “Эндзі Уорхал ніколі не старэе” выклікае шалёны рэзананс.

Жыццё герояў імкліва змяняецца — у захапляльных, але ў той жа час палохаючых маштабах — прымушаючы іх сутыкнуцца з асабістай цаной публічнага жыцця.  Раман, аповед у якім вядзецца ад імя абаіх галоўных герояў, сочыць за шляхам Кая і Джуніпер ад першых дзён на здымачнай пляцоўцы да прэм’еры стужкі, віртуозна супастаўляючы іх асабістую гісторыю з кінаўвасабленнем жыцця Уорхала на вытоках культуры знакамітасцяў.

Сам Джон Грын гаворыць, што “гэта кніга пра тое, як прайсці праз каханне і страту, будучы часткай дзіўнага, складанага абмену ўвагай і траўмамі ў сацсетках, якія перасталі быць чымсьці прызначаным толькі для кіназорак”.

Сусветны рэліз арыгіналу на ангельскай мове 22 верасня. І неўзабаве раман пабачыць свет на беларускай, балгарскай, каталонскай, чэшскай, галандскай, дацкай, фінскай, французскай, нямецкай, венгерскай, італьянскай, польскай, партугальскай, румынскай, славацкай, славенскай, гішпанскай і шведскай.

Гэтай восенню, дзякуючы выдавецтку Gutenberg беларусы будуць чытаць “Галівуд, фінал” Джона Грына разам з усім светам.

Кніга выходзіць пры падтрымцы @ByProsvet