Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе абвяшчаюць пачатак прыёму заявак.
Намінаваць кнігі на ўдзел могуць самі аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. Для гэтана неабходна запоўніць адпаведную форму.
Заяўкі прымаюцца да 4 ліпеня 2024 года ўключна.
Арганізатары конкурсу звяртаюць увагу, што ў статуце прэміі адбыліся змены, больш падрабязна з якімі можна ў абноўленым статуце і рэгламенце.
Патрон прэміі – Ежы Гедройць, вядомы публіцыст, палітык і паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай. З 2012 года прэмія ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай і дакументальнай прозы і на сённяшні дзень яна стала галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. Пераможцы апошніх трох гадоў – Ева Вежнавец з кнігай «Па што ідзеш воўча» (2021), Сяргей Абламейка з творам «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (2022), Ганна Кандрацюк з працай «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (2023).
Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Амбасады Польшчы і Польскага інстытута ў Мінску.
З любымі пытаннямі датычна прэміі можна звяртацца на адрас: giedroyc.by@gmail.com.