У электронным фармаце выйшла аповесць біблеіста і святара Сяргея Сурыновіча “Крушня”, якая расказвае пра тое, як вера без любові ператвараецца ў каменны склеп, а праведнасць — у татальны дэманізм. “Хрыбет Станіславы выкаваны са сталёвага шомпала, а яе дом пахне вываранай вапнай і ідэальнай, стэрыльнай чысцінёй. Трыццаць гадоў яна рупліва будавала […]
Tag: электронныя кнігі
“Хіханькі-хаханькі” — калектыўны зборнік смешных тэкстаў
У выдавецтве Bukinist:ka Press выйшаў калектыўны гумарыстычны зборнік “Хіханькі-хаханькі”, тэксты якога былі напісаныя ў межах пісьменніцкай лабараторыі, арганізаванай архівам “Расцяжэнне”. У кнізе дакументальныя эсэ суседнічаюць з аўта-фікшн замалёўкамі, магічнымі аповедамі і сучаснымі казкамі. 23 свежыя тэксты пра жыццё тут і зараз. Пад адной вокладкай — новыя галасы, ужо знаёмыя імёны […]
Выходзіць сатырычная аповесць пра краіну Белагрусць
Выдавецтва RozUM media выдае кнігу Змітра Бурбуця “… Ў ЛОБ. Пранізьлівая гісторыя змаганьня ў 7 ½ частках”, якая чытаецца як самастойны твор, але больш раскрываецца ў звязцы з першай кнігай цыклу — п’есай “Крыптаствалы”. Другая кніга эмігранта з Беларусі развівае прыдуманы ім Сусвет пад назвай #Белагрусць, занураючы чытача ў сатыру і абсурд. […]
Электронны зборнік апавяданняў ад Яўгена Аснарэўскага
У “Бібліятэцы электронных кніг і твораў” ад сайта Bellit.store з’явілася кніга прозы Яўгена Аснарэўскага “Бяздарныя апавяданні”. Зборнік складзены з твораў, якія раней публікаваліся аўтарам у літаратурных выданнях. Усе героі апавяданняў так ці інакш змагаюцца са сваімі фізічнымі і (або) псіхічнымі траўмамі. “Для тых аматараў белетрыстыкі, якія сочаць за аўтарам у […]
П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах
У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае. Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024 годзе. Анатацыя: Паэтка блукае па вуліцах Лондана. […]





