Серыя “Паэты планеты” аднавілася ў Беластоку

Серыя “Паэты планеты”, у якой выйшла сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі, аднавіла свой выхад у Беластоку.

Вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat. Новы выпуск серыі — выбраныя вершы Уладзіміра Арлова. Укладальнік Лявон Баршчэўскі.

Кнігу ўжо можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.