Ініцыятыва Audiobooks.by сумесна з выдавецтвам Skaryna Press вяртаюцца да праекта “Народная аўдыякніга”, які мае на мэце залучыць у агучванне чарговай кнігі новых людзей.
Аўтары праекту задаюцца пытаннем, “чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сэксуальнасці і інтымнасці?” І прапануюць узяцца за агучку анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”, якая пабачыла свет у выдавецтве Skaryna Press.
Для таго, каб голас ахвотнай ці ахвотнага прагучаў у аўдыякнізе, трэба найперш запоўніць форму для заяўкі. Далучыць да яе тры аўдыяфайлы (прапануюцца тэксты для чытання на выбар). Запіс можна зрабіць на звычайны дыктафон у тэлефоне.
Пасля рэдактары каманды Audiobooks.by адбяруць некалькі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якіх і будуць запісваць. Аўтары праекту запэўніваюць, што дапамогуць папрацаваць над памылкамі і недахопамі маўлення. А запісаная супольнымі сіламі аўдыякніга мае з’явіцца бясплатна на падкастах і ў крамах.
Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2023 году.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў тэлеграм @narodnaja_audyjakniha