Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым відэа на YouTube расказаў пра тройку найлепшых кніг па версіі адной з галоўных беларускіх кніжных прэмій — Прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год. Гаворка пра Ганну Кандрацюк, Сцяпана Стурэйку і Сяргея Лескеця.
У відэа-лекцыі Андрэй Хадановіч расказвае пра пераможцаў прэміі 2023 года:
– першае месца: Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»;
– другое месца: «Пасажыры карабля Тэсэя», Сцяпан Стурэйка. Аўтар быў адзначаны «за найлепшую мастацкую актуалізацыю праблемы культурнай спадчыны»;
– трэцяе месца: «Шэпт», Сяргей Лескець, які адкрывае чытачам магію слова, што змяняе рэчаіснасць.
У лекцыі Андрэй Хадановіч падрабязна апавядае пра кожную кнігу і кожнага пісьменніка, а таксама пра самога Ежы Гедройця і літаратурную прэмію.