Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гадах, упершыню пабачыў свет у 1925 годзе. І вось сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — кніга атрымала другое жыццё.
У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.
Перавыданне мае новым графічнае афармленне з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску. Акрамя нот, ёсць і аўдыядадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.
Кніга выйшла прыстоным накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце праз адмысловую форму, а таксама набыць у кнігарнях у Вільні (Гартайка), Варшаве (Кнігаўка на Kłopotowskiego, 4) і Менску.
У найбліжэйшым часе плануюцца прэзентацыі “Дзіцячага спеўніка” ў розных гарадах.
7 красавіка першая прэзентацыя адбудзецца ў Познані