З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы намаганням Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд, дзе будуць прадстаўлены беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.
Мерапрыемства пройдзе ў самым сэрцы Варшавы — у Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4).
Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве — адзін з самых прэстыжных і вядомых у Польшчы, які праводзіцца штогод ужо трыццаць другі раз.
Неўзабаве будзе абвешчаны спіс прэзентацый кніг ад беларускіх аўтараў, з якімі можна будзе сустрэцца, задаць пытанні і атрымаць аўтограф.
фота zamek-krolewski.pl