17 лютага ў Вільні ў межах паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” былі абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі за найлепшую кнігі для дзяцей і падлеткаў. Такім чынам найлепшымі за 2022 год былі названыя кнігі Антона Францішка Брыля “Мышыныя Каляды” і Эдзі Агняцвет “Мой рыжы Бім”, якую праілюстравала Лілія Бусарава.
Мастачка Лілія Бусарава перамагла ў намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” з ілюстрацыямі да кнігі “Мой рыжы Бім” аўтарства Эдзі Агняцвет.
Паэт і перакладчык Антон Францішак Брыль, які напісаў вершаваныя “Мышыныя Каляды” перамог у намінацыі “Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў”.
Нагадаем, што пераможцы былі абраныя з кароткіх спісаў у дзвюх намінацыях, у якія ўвайшло па 10 кніг і якія абвяшчаліся раней. Азнаёміцца з імі можна тут і тут.