Кароткі спіс літаратурнай намінацыі Прэміі Цёткі

Быў вызначаны кароткі спіс намінантаў на званне “Найлепшай кнігі для дзяцей і падлеткаў” у межах конкурсу Прэміі Цёткі. У яго ўвайшло 10 выданняў з 2022/2021 гадоў.

𝟭. Альгерд Бахарэвіч. Тэатр шчасьлівых дзяцей — ЛитРес: Издательство, 2021
𝟮. Антон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды — Мінск: А.М. Янушкевіч, 2022
𝟯. Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
𝟰. Ягор Конеў. Дамавічкі Шушык і Жуля — Мінск: Звязда, 2022
𝟱. Маргарыта Латышкевіч. Вершнікі на дарозе — Мінск: Чатыры чвэрці, 2022
𝟲. Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
𝟳. Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
𝟴. Света Тата. Ева намалявала Коніка — Мінск: Папуры, 2022
𝟵. Іна Фралова. Андрэйкава лета — Мінск: Звязда, 2022
𝟭𝟬. Надзея Ясмінска. Кусь-кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022

На падставе кароткага спісу запрошаныя эксперты вызначаць адзін найлепшы арыгінальны твор для дзяцей і падлеткаў, выдадзены на беларускай мове.

Нагадаем, што кароткі спіс Прэміі Цёткі ў намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” за 2022 год ужо быў абвешчаны раней.