Выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала новы каляндар на 2026 год, прысвечаны 510-годдзю выдання паэмы “Пруская вайна” Яна Вісліцкага. Прускай вайной тагачасныя гісторыкі называлі вялікую вайну з Тэўтонскім ордэнам, кульмінацыяй якой стала Грунвальдская бітва. Менавіта паэт-лацініст Ян Вісліцкі, які паходзіў земляў ВКЛ, стварыў літаратурны твор, у якім адэкватна пададзеная геаграфія і гісторыя славян. […]





