Выйшаў першы том збору твораў Івана Чыгрынава

Выдавецтва “Тэхналогія” пачынае выдаваць збор твораў Івана Чыгрынава, прысвечаны 90-годдзю народнага пісьменніка Беларусі. Выйшаў першы том з чаканых пяці. Наклад кнігі ўсяго 100 асобнікаў.

Першы том змяшчае раманы “Плач перапёлкі” і “Апраўданне крыві”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе, расказваюць выдаўцы. Замовіць кнігу можна на афіцыйным сайце “Тэхналогіі”.