Больш не лічыцца “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двухтомны збор твораў аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выходзіў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2007—2008 гадах.
Рашэнне Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года цяпер адменена пастановай прэзідыума абласнога суда. Разам з тым том выбраных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выходзіў у серыі “Беларускі Кнігазбор” у 2019 годзе, застаецца ў спісе. Адмена тычыцца канкрэтных дзвюх кніг:
— Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. і камент. Я. Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2007. (у выданні выяўленая падобная прадмова Язэпа Янушкевіча, як і ў “кнігазбораўскім” томе);
— Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер/ Я. Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2008. (у выданні «выяўленыя падобныя тэксты твораў «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай “Dubia”», як і ў “кнігазбораўскім” томе).