Другая кніга з серыі “Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот” ужо ў продажы

Пяць гадоў таму выйшла і амаль адразу распрадалася першая кніга беларускіх літаратурных і гістарычных анекдотаў ад Сяргей Шапрана. Цяпер можна набыць другую частку збору.

Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: Алесь Адамовіч, Заір Азгур, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Пятро Глебка, Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Караткевіч, Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў, Янка Купала, Ігар Лучанок, Янка Маўр, Андрэй Макаёнак, Адам Міцкевіч, Уладзімір Мулявін, Пімен Панчанка, Анатоль Сыс, Марк Шагал — 100 герояў і 500 гісторый.

Сяргей Шапран тлумачыць, што рэальнасць і пісьменніцтва спалучаны ў кнізе так, што часам складана адрозніць вымысел ад факта. І гэта, на ягоную думку, ёсць другая ўмова жанру — дакументальнасць пажаданая, але неабавязковая. Аўтар згадвае словы Максіма Танка: “Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнымі, а не нейкімі манекенамі”.

У афармленні кнігі выкарыстаны сяброўскія шаржы знакамітага мастака Кастуся Куксо.

Набыць можна ў краме выдавецтва: гандлевы цэнтр “Купалаўскі”, ралеты 41-42 або па спасылцы ў інтэрнэт-краме з дастаўкай па Беларусі і усім свеце: