Выйшаў поўны наклад кнігі “Бразільскія народныя казкі” ў запісах Сільвіа Рамэра, якую з партугальскай на беларускую мову пераклаў Дзмітрый Магілеўцаў. Але ўжо цяпер, дзякуючы фота сігнальнага асобніка, мы можам крыху азнаёміцца з выданнем.
“У выданні сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы ХІХ ст. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народу: і відавочны моцны еўрапейскі ўпрыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак — мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо ўпрост разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука”, — гаворыцца ў анатацыі.
Кнігу, якая мае 100 старонак, праілюстраваў мастак Павел Дарохін.
Набыць кнігу можна па спасылцы ў інтэрнэт-краме з перасылкай па ўсім свеце або ў краме ў самым цэнтры Менска: ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.
Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 8 рублёў.
Раз на месяц дастаўка кніг кур’ерам ў Варшаву і Вільню.