Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов” (Унутры слоў). Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага дзеяча беларускай культуры і ў прыватнасці тэатру Аляксея Стрэльнікава, які трагічна загінуў два гады таму.

У зборнік увайшлі п’есы сучасных беларускіх драматургаў Алёны Іванюшанка, Канстанціна Сцешыка, Марыі Бяльковіч, Улады Хмель, Колі Музычэнкі. Укладальніцай і аўтаркай прадмовы стала тэатразнаўца, куратарка праектаў Цэнтру беларускай драматургіі Настасся Васілевіч.

Як адзначана ў анатацыі, выданне разлічана на шырокую аўдыторыю ад тэарэтыкаў і практыкаў тэатральна-драматургічнага працэсу да чытачоў і гледачоў.

Купіць можна па спасылцы або ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18:20, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.