Леанід Галубовіч і Лявон Валасюк уклалі кнігу ўспамінаў, эсэ, прысвячэнняў, вершаў і прозы пра Міколу Купрэева. Кніга з назвай “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева” выйшла друкам у выдавецтве Рамана Цымберава.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з “жураўліным сэрцам”, крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
У кнігу увайшлі таксама вершы Міколы Купрэева, якія не друкаваліся ў ягоных прыжыццёвых зборніках паэзіі, лісты і адна з апошніх аповесцяў. Выданне прымеркаванае да 20-годдзя з дня смерці творцы.
Bellit.info расказваў пра творчы лёс пісьменніка ў адмысловым матэрыяле Міколы Асаўца.
Кнігу ўжо можна замовіць у інтэрнэт-краме з перасылкай па усім свеце. Або ў краме ў самым цэнтры Менску: ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 8 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.