“Звязда” выдала выбранае вершаў Уладзіміра Караткевіча

Выдавецкі дом “Звязда” выдаў кнігу выбраных вершаў Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына светлая мая”, укладальнікам якой выступіў паэт Віктар Шніп. Пад адной вокладкай сабрана больш за 100 паэтычных твораў класіка беларускай літаратуры.

Кнігу адкрывае верш “Орша”, які быў упершыню надрукаваны ў сакавіцкім нумары часопіса “Полымя” за 1956 год, а напісаны быў па ўсім відаць у 1954 годзе, а пазней увайшоў у дэбютны зборнік Караткевіча “Матчына душа”.

Паслухайце: наш ён, наш горад,
Няхай і суровы часам,—
Працоўнае гордае права
Здабыў у цяжкой барацьбе,
Гэта наш родны горад,
Яму не патрэбны прыкрасы,
Ён сам для сябе прыкраса
І гордасць — сам для сябе.

<…>
Тут нарадзіліся думкі,
Воля, імкненні, жаданні,
Тут стаў я сынам краіны,
Абпален яе агнём…
Таму і люблю я Оршу
Першым вялікім каханнем,
Якое не знікне, пэўна,
Нават з маім жыццём. 

Тыраж новай кнігі выбраных вершаў Уладзіміра Караткевіча — 1000 асобнікаў.

Згалоўнае фота: крыніца