Польская рэжысёрка Моніка Дабраўлянска паставіла перфарматыўную чытку паводле аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”. Прэм’ера адбылася 25 чэрвеня ў Варшаве, а цяпер спектакль-перформанс едзе ў Берлін, паведамляе прадусарская ініцыятыва Inex Kult.
Паказ адбудзецца 4 ліпеня ў20:00 у межах фестывалю “Kreuzberger Hoffestspiele” ў тэатры Expedition Metropolis. Для наведвання трэба зарэгістравацца праз форму ад прадусарскай ініцыятывы INEX KULT.
З апісання праекту:
Рына — алкагалічка, ей каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. За сваё доўгае жыццё яна перажыла дзве вайны, дзевяць зменаў улады і перанос межаў у роднай вёсцы. У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і прахаваная тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. Нягледзячы на трагічны пасыл, сваю “балотную казку” Вежнавец распавядае з доляй гумару і лёгкасці. Гэтая чытка з’яўляецца часткай сцэнічнага даследчага праекту Монікі Дабраўлянскай “Сцэна як моўная лабараторыя”.
Удзельніцы: Моніка Давідзюк, Вольга Грыгараш, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская
Рэжысура і сцэнічны дызайн: Моніка Дабраўлянска
Прадусарка, аўтарка ідэі: Вольга Кулікоўская
Мовы: беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая
Фота: Аляксандр Драгавоз