29.06 у Варшаве — літсцэна на “Гучнафэсце”

29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе Hučna Fest, дзе можна будзе не толькі паслухаць выступы беларускіх гуртоў, наведаць маркет, але і занурыцца ў свет літаратуры. Сёлета літаратурная сцэна рыхтавалася разам з Беларускім ПЭНам і будзе прысвечана жаночай і квір-літаратуры.

Вядоўцай літсцэны стане вядомая актрыса, сузаснавальніца праекту “Кніжны воз” Крысціна Дробыш.

“Пачуй сваю літаратуру!”

Менавіта так гучыць слоган літсцэны. Пачуй літаратуру, якую ствараюць проста цяпер і пра цябе твае сучасніцы і сучаснікі. Пачуй салідарнасць і галасы тых, хто ўпісвае Беларусь у сусветны кантэкст. Пачуй літаратуру, што гаворыць з табой на тыя тэмы, якія цябе хвалююць, змагаецца з тымі ж самымі выклікамі, што і ты, знаходзіць словы, каб падзяліцца тым, што для цябе важнае, тлумачаць у Беларускім ПЭНе і дадаюць, што праграма літаратурнай сцэны складаецца з чатырох блокаў.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

Анхела Эспіноса Руіс прэзентуе свой новы зборнік вершаў “Астралябія Божых таямніц”, пра які расказвала ў нядаўнім падкасце “Літрадыё”. Да прэзентацыі далучацца музыкі Юстына Карпіловіч і Зміцер Бартосік, якія праспяваюць песні на вершы паэткі.

ДЫСКУСІЯ

Дыскусія пра жаночую беларускую літаратуру і яе “твары” – разам з Настай КудасавайСветай БеньГаннай Кандрацюк. Мадэраваць дыскусію будзе тоні лашдэн.

РАЗМОВА

Ганна Янкута прадставіць сваю кнігу «Час пустазелля». Акторка і выдаўца аўдыякніг Крысціна Дробыш паразмаўляе з пісьменніцай і зачытае некалькі ўрыўкаў з кнігі.

ЧЫТКІ

Таксама на пляцоўцы адбудуцца перфарматыўныя чытанні тоні лашдэнУладзя ГарбацкагаАртура Камароўскага, дапоўніць гэта музычная лірыка ад Светы Бень. Удзельніцы і ўдзельнікі паразважаюць на тэму квір-літаратуры як формы актывізму.

Што яшчэ будзе на Hučna Fest?

На фэсце будуць працаваць кніжныя стэнды беларускіх выдавецтваў і стэнды НДА – пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў з вядомымі актывісткамі і актывістамі. На музычнай сцэне выступяць Разбітае Сэрца ПацанаLEIBONIKNOCHY і Syndrom Samazvanca. Вядоўца – Мікіта Мелказёраў.

29 чэрвеня з 13:00 да 17:00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музея сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22). Музычная праграма будзе доўжыцца да 22:00.