Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута падзялілася навіной у сацсетках пра выхад у дацкім выдавецтве Forlaget Silkefyret ейнай кнігі вершаў “Канстытуцыя” ў перакладзе на дацкую мову. Перакладчыцай зборніка стала Трынэ Сёндэргар (Trine Søndergaard).
“Я страшэнна хвалююся, бо гэта першая мая кніга, якая выйшла ў перакладзе, і з нецярпеннем чакаю магчымасці патрымаць яе ў руках. А пакуль хачу падзякаваць усім, хто зрабіў гэта магчымым”, – піша Ганна Янкута і дзякуе перакладчыцы, дырэктару і ўсёй камандзе выдавецтва Forlaget Silkefyret, якая працавала над выданнем, ды спадзяецца, што кніга знойдзе ў Даніі сваіх чытачоў.
загалоўнае фота з facebook.com