Выдавецтва “Янушкевіч”, якое цяпер працуе ў Польшчы анансавала ў сацсетках выданне трох новых кніг. Ужо ў маі чакаецца выхад перакладу Стывена Кінга і дзвюх арыгінальных беларускіх кніг — прыгодніцкага рамана Альгерда Бахарэвіча і казка ад мастачкі пра мора, якое прыйшло ў горад.
Казка для дзяцей ад мастачкі Эльгі Паповай “Мора ў горадзе” выйдзе ў новай беларускамоўнай версіі. Альгерд Бахарэвіч ідзе насустрач чытачу і выдае прыгодніцкі раман “Капітан Лятучая Рыба”. А пераклад на беларускую мову “Ззяння” Стывена Кінга здзейсніла вядомая кніжная блогерка і аўтарка падкасту Bellit Наста Карнацкая.