Пісьменнік Макс Шчур пагутарыў з паэтам, аўтарам тэкстаў гуртоў ULIS і Krama Феліксам Аксёнцавым, які 25 студзеня адзначыў 60-гадовы юбілей.
Фелікс Аксёнцаў расказвае пра тое, як трапіў у музычную і мастацкую тусоўку ў 80-я, пра свой шлях да эміграцыі ў Канаду ў 1996 годзе і пра тое, як ужо ў эміграцыі прыйшоў да будызму. Таксама паэт разважае пра творчасць на некалькіх мовах і многае іншае.