Праект “Lit-Quest Europe”, створаны супольнымі намаганнямі выдавецтваў “Goga” (Славенія), “Sandorf” (Харватыя) і Хельсінкскага літаратурнага агенцтва (Фінляндыя), сярод іншага мае праграму для падтрымкі прафесіяналаў у галіне літаратуры. У 2024 годзе праграма запрашае на літаратурныя рэзідэнцыі.
Асноўная ўвага надаецца дасведчаным літаратарам і літаратаркам, якія валодаюць англійскай мовай і здольныя чытаць лекцыі.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў рэзідэнцыі
- ганарар за лекцыю 300 еўра
- аплату праезду да 500 еўра
- суткавыя 50 еўра на дзень
Рэзідэнцыі маюць адбыцца з 1 чэрвеня да 30 лістапада. Больш падрабязна чытайце на сайце goga.si.
Падаць заяўку праз форму можна тут. Дэдлайн — 15 лютага.
Source: PEN-Belarus