Выйшаў апошні 12-ы нумар газеты “Літаратурная Беларусь” 2023-га году. З нядаўняга часу газета вольна распаўсюджваецца ў PDF-фармаце. Запрашаем да чытання.
Змест “Каляднага” нумару складаецца з традыцыйных рубрык:
ПАЭТЫЧНЫЯ КАЛЯДЫ: навагоднія вершы старэйшых і сучасных аўтараў
ПРОЗА: новае апавяданне Марыі ВАЙЦЯШОНАК «Першая скрыпка»
ЮБІЛЕЙ: да 95-годдзя вялікага беларуса — артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім ГАРЭЦКІ: вучоны і пісьменнік»
ПАЭЗІЯ: «пяціверша» Альжбеты КЕДА «Лацінкаю піша тутэйшае поле…» і нізка вершаў Ірыны ГРУМАНДЗЬ «Бялютка-снежна-ранняя зіма»
ЧЫТАЛЬНЯ: дэтэктыўна-прыгодніцкае апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Ад “Fabergе́”»
ФОРУМ: эсэістычныя роздумы Людмілы СІНЬКОВАЙ пра масавае і элітарнае ў мастацтве і дасціпныя «Маналогі пра рай, жыццё і шчасце» Васіля АЎРАМЕНКІ
ПЕРАКЛАДЫ: нізкі вершаў Віславы ШЫМБОРСКАЙ у перакладзе з польскай М. КУРЫЛОВІЧА — і Паўло ВОЛЬВАЧА ў перастварэнні з украінскай Уладзіміра НЯКЛЯЕВА
АСОБА: успаміны Ірыны ПАЛЬЧЫНСКАЙ «Мае сустрэчы з Клаўдыем ДУЖ-ДУШЭЎСКІМ»
ЭСЭ: расповед з падарожных нататкаў Міколы ІЛЬЮЧЫКА «Яффская брама»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Ладная частка нумару прысвечана снежаньскаму юбіляру Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь.
Поўны нумар можна спампаваць тут: