Інстытут філасофіі НАН Беларусі выпусціў другую кнігу серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў — “Сфера сакральнага. Народная тэалогія”.
У 2 кнізе гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу. Аўтары тэкстаў — Таццяна Валодзіна і інш. Укладанне і агульная рэдакцыя — Ірына Дубянецкая і Сяргей Санько.
Раней сёлета выходзіла першая частка серыі “Касмалогія”.
Абедзве кнігі можна купіць у “Акадэмічнай кнізе” ў Менску.
галоўнае фота times.bntu.by