Выдавецтва «Мяне няма» анансавала выхад другой кнігі. Яе аўтар — музыкант гуртоў Port Mone, Polyn і SK.EIN Сяргей Краўчанка — які цягам дзевяці гадоў піша тэксты на мяжы эсэ, апавядання ці лірычнай мініяцюры. Кнігу ўжо можна перадзамовіць, а выйдзе яна напрыканцы года.
«Што гэта за кніга – «Забыцца ў электрычцы»? – каментуе новае выданне кіраўнік выдавецтва Павел Анціпаў. – Яе рэдактар Андрэй Дудко ў анатацыі выкарыстоўвае словазлучэнні «сёрфінг па светаўладкаванні», «даведнік па чалавеку», «прорва», «працягваем рукі», і пра тое, што кнігу можна чытаць, адкрываючы наўздагад, а потым – забыцца ў электрычцы».
Сяргей Краўчанка ў сваіх сацсетках падзяліўся тым момантам, калі ён пачаў літаратурную практыку.
«В 2013-м я ни с того ни с сего начал писать тексты, – прызнаўся аўтар. – Этому, конечно же, можно найти объяснение из области психологии, но зачем. В 2014 году я стал писать чаще, а фейсбук стал письменным столом, тренажером рефлексий и источником подкрепления. А еще благодаря одному рассказу и Наде, что, преодолев мое неверие, отправила его на конкурс, в том же году я попал в Шотландию. В Шотландии было хорошо как дома – туманы, овцы, тоска, погребенные великаны – вечная история. Даже black pudding оказался звычайнай кашанкай, а в самом старом пабе Глазго посреди липких столов и нормальных людей я почувствовал себя примерно как в «Драніках вясковых», как если бы пришли к нам сквозь триста лет. В винокурне Balvenie я тогда черпаком из бочки наполнил бутылочку. И по возвращению решил, что выпью ее, когда и если у меня выйдет книга. Почему-то я думал, что это будет быстро, но нет. Прошло ровно 9 лет, и вот, бутылочка, трепещи!».
Незалежнае выдавецтва «Мяне няма» існуе без спонсарскай падтрымкі. Таму для ініцыятывы важны перадзаказ: «Існуем толькі дзякуючы вам і нашаму непераадольнаму жаданню друкаваць класныя кніжкі, якія ўжо даўно павінны былі быць надрукаваны», – падкрэслівае ініцыятар выдавецтва Павел Анціпаў.
Мэта ініцыятывы — друкаваць новую беларускую літаратуру, кнігі 2000-2020 гадоў, якія падаюцца важнымі, і якіх таксама ўжо няма.
Першай кнігай выдавецтва стала перавыданне культавай кнігі беларускага філосафа Валянціна Акудовіча «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека».
Замовіць «Забыть в электричке» можна тут.