Егарэйчанка Сяргей Аляксандравіч (нар. 17.10.1988, Мінск). Гісторык, пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Нарадзіўся ў сям’і археолага Аляксандра Егарэйчанкі. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў намеснікам дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва (2017).Аўтар аповесці “Лебедзі паміраюць разам” (Мінск, 2011), а таксама кнігі-альбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў” (Мінск, 2017).