Гаўрылаў Леанід Рыгоравіч (2.2.1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён Гомельскай вобл. — лета 1941 г.). Паэт.
Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Загінуў у баі ў самым пачатку баявых дзеянняў у БССР летам 1941 г.
Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
Друкаваўся з 1935 г. у альманаху “Аднагодкі”, у газетах “Гомельская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Аўтар кнігі паэзіі “Вернасць” (Мінск, 1961). Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках “Мы іх не забудзем” (Мінск, 1949), “Крывёю сэрца” (Мінск, 1967).
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 55: Збор дакументаў дзеячаў літаратуры).





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
