Знакавы раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер не будуць чытаць у беларускіх школах. Згадкі пра твор адсутнічаюць у новых праграмах Міністэрства адукацыі па беларускай літаратуры для адзінаццатых класаў.
Класічны раман Уладзіміра Караткевіча, адным з герояў якога выступае Кастусь Каліноўскі, знік не толькі з навучальнай праграмы базавага ўзроўню, але і з праграмы для паглыбленага вывучэння літаратуры. Пры гэтым пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка і паэта Уладзімірам Караткевіча школьнікі ўсё ж такі змогуць — праз раман “Чорны замак Альшанскі”.