Гэта нямецкая літаратурная ўзнагарода за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову.
Прэмія прысуджаецца штогод «Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20000 еўра, а перакладчыкі — 15000 еўра. Пераможца будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне.
Кніга Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” ў перакладзе на нямецкую мову Ціны Вюншман выйшла ў лютым 2023 г. (выдавецтва Zsolnay, Аўстрыя). Аповесць была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця.
фота: сацсеткі Pflaumbaum