04/08/2023 – 14/08/2023 філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская,19) запрашае на адмысловыя экскурсіі.
Ласкава запрашаюцца ўсе ахвочыя даведацца пра Мінск пачатку XX стагоддзя, пазнаёміцца з цікавымі асобамі, якія ўваходзілі ў клуб інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, зазірнуць у гісторыю дома, дзе жылі Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч, Язэп Лёсік, Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас), бывалі Аркадзь Смоліч, Уладзіслаў Галубок і іншыя знакамітыя асобы.
У праграме – экскурсія “У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў”, падчас якой можна:
- азнаёміцца з побытам гараджан пачатку XX стагоддзя на прыкладзе пакояў Змітрака Бядулі і яго сясцёр;
- заглянуць у творчую лабараторыю Максіма Багдановіча;
- наведаць адноўлены мемарыяльны пакой паэта і на свае вочы пабачыць сапраўдныя рэліквіі музея – рэчы сям’і Максіма Багдановіча.
Таксама чакаюць на майстар-клас па вырабе батлеечнай лялькі. Ёсць магчымасць далучыцца да творчага працэса стварэння сваёй шпяньковай лялькі з паперы, а пасля – адчуць сябе сапраўднымі батлейшчыкамі.
Уваходныя квіткі: 4.00 руб. (дарослыя), 2.50 руб. (студэнты, навучэнцы). Дашкольнікам уваход вольны. Экскурсія: 12.00 руб. Майстар-клас: 3.50 руб. Кантакты: +375 (17) 375-52-13.
Паводле тг-каналу “Літаратурны музей”
Фота: planetabelarus.by