Маладосць

“Маладосць” – беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і “Полымя”.

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у “Белсаюздруку”. Падпісныя індэксы на “Белпошце”: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.

Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, 220004,

Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 918.

Тэл.: 203-84-13

maladost21@mail.ru

Выдаваўся з 1953 года як орган цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола Беларусі і Саюза пісьменнікаў БССР і з’яўляўся адзіным у рэспубліцы штомесячным часопісам для моладзі. У 1991-2002 быў органам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад дзяржаўнай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Затым да 2021 года ў складзе выдавецкага дома «Звязда». З 2021 года часопіс увайшоў у склад выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Галоўныя рэдактары:

Аляксей Кулакоўскі (1953—1958)
Пімен Панчанка (1958—1966)
Алесь Асіпенка (1966—1972)
Генадзь Бураўкін (1972—1978)
Васіль Зуёнак (1978—1982)
Анатоль Грачанікаў (1982—1991)
Генрых Далідовіч (1991—2002)
Раіса Баравікова (2002—2011)
Таццяна Сівец (2011)
Святлана Воцінава (Дзянісава) (2012—2021)
Вольга Рацэвіч (з 2021).

Частковы электронны архіў “Маладосці” у Бібліятэцы “Камунікат”

Архіў часопіса з часу ўваходжання ў структуру выдавецтва “Мастацкая літаратура”