Бяласін Яўген Аляксандравіч (9.6.1954, в. Грынявічы, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 10.3.2022, Брэст). Перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975). Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэта замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1990-я — 2000-я гг. быў дырэктарам Брэсцкай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтра. У 2001 г. атрымаў забарону на прафесію. З гэтага часу самадзейны германіст, журналіст, літаратар.
Як перакладчык з нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыклапедыі. Перакладае таксама з англійскай, польскай моў і з розных моў на нямецкую. Аўтар кніг: “Открытость людям: 15 лет” (Брест, 2006), “Подземные ходы Бреста, крепости и…: журналистское исследование с элементами литературы существования” (Брест, 2014), “На пераломе” (Брэст, 2015), “Шчупакабра: рыбацкія гісторыі” (Брэст, 2016),