З сёмага па трынаццатага снежня ў Любліне пройдзе 5-ы тэатральны фестываль “Блізкі Усход” (Bliski Wschód). Цягам падзеі будзе даследавацца тэма стойкасці, супраціву і жыцця ў часы пастаянных крызісаў. Увага будзе нададзена досведу творцаў з Украіны і Беларусі, а таксама смеху — не як уцёкам ад складанай рэальнасці, а як спосабу прыняць яе, вярнуць дыстанцыю і часткова пазбавіцца ад ейнага ўціску.
Паказы, чытанні, дыскусіі, канферэнцыі і мноства іншых падзей міжнароднага тэатральнага фестывалю “Блізкі Усход” пройдзе на дзясятку пляцовак Любліна.
Распачне фестываль навуковая канферэнцыя “Смех перад абліччам уціску: драматургія і тэатр выжывання”, майстар-класы па напісанні п’ес і тэкстаў для тэатра, а таксама спектаклі “Казкі з Замка”, “Пан Тадэвуш”, “Зося” і адкрыццё некалькіх выстаў, у тым ліку ад фестывалю PRADMOVA. А напрыканцы дня — стэндап “Зона камфорту” ад Змітра Есяневіча і Андрэя Саўчанкі.
У аўторак 8 снежня Павел Белавус прачытае лекцыю, пройдзе сустрэча з драматургам Сяргеем Кавалёвым, некалькі тэатральных паказаў, а таксама ўкраінскі стэндап.
9 снежня акрамя лекцыі Марыны Золатавай адбудуцца паказы спектакляў “Мёртвы пункт” (рэж. Андрэй Новік), “Мінскае мора” (Вольныя Купалаўцы), “Пра Рамэа і Джульету… толькі іх звалі Маргарыта і Абульфаз” (паводле С. Алексіевіч).
10 снежня можна будзе сустрэцца на лабараторыі з Алесем Чумаковым, наведаць некалькі паказаў, у тым ліку “Маскі праўды” (рэж. Максіма Шышко).
У пятніцу 11 снежня пра “Ідэнтычнасць, будучыню, гонасць” будзе расказваць Уладзімір Мацкевіч. Настасся Панкратава прэзентуе кнігу “(Не)выкраслены: беларускі тэатр 2015-2025”. Перфарматыўныя чытанні і сустрэча з Рышардам Купідурам.
12 і 13 снежня пройдзе кніжны кірмаш ад фестывалю PRADMOVA, а таксама цэлы шэраг адмысловых сустрэчаў: з Альгердам Бахарэвічам, Алегам Дзярновічам, Светай Бень. Юля Цімафеева прачытае п’есу “Кровазварот” на музыку Вольгі Падгайскай. А таксама спектаклі “Галасы Адысеі” (рэж. Андрэй Новік), “Дэпартамент прыемнасцяў” (Belarus Free Theatre), “Say Hi to Abdo” (рэж. Валянціна Мароз).
Праграма фестывалю надзвычай насычаная, пазнаёміцца з ёй і выбраць цікавыя падзеі можна, спампаваўшы гэты файл.






