Выйшаў пераклад кнігі габрэйскага філосафа, які нарадзіўся ў Беларусі

Выдавецтва Połackija Łabirynty выпусціла з друку кнігу Саламона Маймана “Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі”, якая папоўніла серыю “Галерэя чалавечай думкі”. Пераклад здзейсніў Лявон Баршчэўскі.

Праца габрэйскага філосафа беларускага паходжання Саламона Маймана “Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі” ўяўляе сабой грунтоўнае даследаванне філасофскіх праблем, звязаных з кантэкстам трансцэндэнтальнай філасофіі выдатнага нямецкага мысляра Імануіла Канта. Майман, нягледзячы на павагу да канцэпцыі Канта, спрабуе распрацаваць сваю ўласную сістэму мыслення, якая абапіраецца на аналіз структуры пазнання і яго межаў.

У гэтым выданні змешчаныя толькі выбраныя раздзелы з працы (яе агульны аб’ём складае больш за 270 старонак), якія, аднак, даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра асноўныя ідэі майманаўскай крытыкі поглядаў Канта і трактоўкі некаторых істотных пытанняў логікі, онталогіі, філасофскай мовы і інш.

Замовіць кнігу можна праз Allegro.pl.