У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”.
У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, таму Яны і спынілі свой выбар на ей.
“Яны – гэта людзі, якія некалі былі жыхарамі Ўалсарба, але пасля смерці засталіся безназоўнымі, без помнікаў і магіл. Яны ходзяць паўсюль за дзяўчынкай, урываюцца ў яе сны і нікуды не знікаюць, пакуль іх не пачуюць і пакуль яны не вернуць сабе свае імёны”, — гаворыцца ў анатацыі.
“Ўалсарб” — гэта своеасаблівая паэтычная гісторыя памяці, балючая, як першае сутыкненне з несправядлівасцю, пранізлівая, як перадсмяротная спроба пераасэнсаваць жыццё.
З расейскай мовы на беларускую пераклала кнігу Паліна Грыб. Арыгінал выходзіў у 2023 годзе. Вокладка: Анатоль Лазар
Купіць “Ўалсарб” Хелены Пабяржынай можна ў кнігарнях, а таксама замовіць анлайн, напрыклад, на OZ.by.






